#1 Палю за волю сёння свечку, Злучаю часу берагі. На правым – людзі косяць грэчку, На левым – звезены стагі. Палю за волю сёння свечку, Не ўсе аддадзены даўгі. Злучаю часу берагі, Палю за волю сёння свечку.
#2 Калі не радуюць нас кветкі, Яны ж у тым не вінаваты, Што недзе б’юць яшчэ гарматы, Што дым пажарышч – вельмі едкі. Калі не радуюць нас кветкі, Паэта рот тады зацяты… Калі не радуюць нас кветкі. Яны ж у тым не вінаваты,
#3 На гарышчы вецер свішча І газет старых шматкі. На гарышчы вецер свішча, На гарышчы – скразнякі. Вецер буйны дом калыша, Дом калыша – цёмны бор. На гарышчы вецер свішча, Ды адсюль бліжэй да зор.
|
|