Як мы ў госці сабіраліся, Доўга коні запрагаліся, Доўга торбы пакавалі – Добрых спонсараў шукалі. Накармілі мы гнядога, Задалі скацінцы, Вёз калдобістай дарогай, Парастрос гасцінцы. Што давезлі – што данеслі, Хай не панацэя, Нашы гумар, нашы песні Гэта скарб бясцэнны!.. Трошкі перцу, трошкі солі... А мукі? Не намалолі. Ад сурокаў-забабонаў – Цэлы струк вам шальбабону!.. Везлі дыні гаспадыні, Дыні папракіслі, Засталіся ад тых дыняў Грэшныя ўсё мыслі... Везлі круп амаль паўмеха, Мех – латаны густа, Як прадзёрлася прарэха – Засталося пуста!.. Што давезлі, што данеслі? А хіба што – песні.
|
|