Нішто ў жыцці не выпадкова – Ні час растання, ні сустрэчы. Але мне ведаць дастаткова, Што Вас убачу ў ціхі вечар. Не знаю, ці скажу хоць слова, Калі пагляд кране за плечы,− Жыць пачынаю бы нанова (І ўсё прыму абавязкова) І волі лёсу не пярэчу. Узыдзе месяца падкова – Дзе й дробны дождж − і той дарэчы... Усё ў жыцці нашым часова, А думаць хочацца аб вечным.
|
|