Восень – дзіўная пара: Па кустах, па клёнах Разгараецца зара Золата са звонам. Ранак выгане туман Да ракі пасціся, Жураўліны караван Растрывожыць высі. Яркі веер сабярэ З лісця ціхі вечар, Лёгкім шорахам парве Веер гэты вецер. Паслухмяна, ветру ўслед, Ліст на дол спадае… Па іржышчы – жоўтым шкле – Верасень ступае.
|
|