 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Зноў астры позьнія цьвітуць У задуменнасьці наўкола, Лісты пажоўклыя лятуць – Бы мабылі над частаколам. Вазы аблок вязуць вятры У невядомым ім напрамку. Рабін халодныя кастры Палаюць чырваньню на ранку... Асеньнім астрам маладым, Бы паннам, пішуцца санэты... Ёсьць нешта сумнае заўжды Ва ўсьмешцы кветак позьніх гэтых.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|