Ранкам дворнік пад акном з лапатай Сабірае снег шурпаты І спакойна грузіць на машыну, Быццам снег – праблем першапрычына… (Можа, й замінае снег каму?) Зноў за горад вывезуць зіму, А зіма – нам пуху сыпане, Белай ружай вырасце ў акне, І навокал – зробіцца святлей… Жыць з зімою неяк весялей! Чысты снег, як хлопчык зухаваты, Не баіцца дворніка з лапатай…
|
|