Я шкадаваннем, як Ясенін, не хварэю, Калі ў далечыні малюся на Цябе. З гадамі боль свой – болей разумееш, Больш давяраеш спозненай журбе. Яе паўсюль навокал прыкмячаеш: У крыку галак, ранішняй смузе… Журба ляжыць на лісці малачаю, На аддалённым левым беразе… Адзін з журбою справіцца не ў сілах, І гэта ўжо – не жартачкі, бяда… Шкада цяпла, якое Ты любіла, Шкада цяпла, якога не дадаў.
|
|