У вячэрнім парку голым Падаў ліст асенні долу. І пакуль кружыўся, падаў – Ты быа сустрэчам рада. Рыжы ліст цераз дарогу Учыніў, як ліс, аблогу,− Рыжы ліс – ці рыжы вецер... Нешта здарылася ў свеце. Дождж на плечы дрэвам капаў, А здавалася, што плакаў... У вячэрнім парку голым Ні душы было наўкола, Толькі – ліст і рыжы вецер... Пачарнела ў дрэва вецце, Вараннё крычала “Мала”, Дзе зязюля кукавала, – Шмат нам шчасця абяцала... У вячэрнім парку голым Мне тваё гучала сола.
|
|