 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Сьвятло сьняжынкі зь неба ўпала На поплаў – грэшную зямлю... Пакуль сьлязой сьняжынка стала, Пасьпела вымавіць «Люблю». «Люблю, люблю...» – прашапацела Зусім пажухлая трава. «Люблю, люблю...» – вада запела І захмялела галава. І слова птушкай узьляцела, Каб чуць маглі ня толькі тут... І вуснам вымавіць карцела «Люблю» ў адказ на твой прысуд.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|