Цёця Уладзя... Цёця Уладзя... Шлях твой жыццёвы – шлях праўдалюба, Хто аніколі не жыў у суладдзі З часам, які парушаў правы груба Вашага мужа – паэта ад Бога, Сэрцу адзінага і незабыўнага, Як і той радасці, што было многа Ў вас пры сустрэчах – Пеннага шчасця – Юнага, шчырага, − Чым не падзелішся з мілай сяброўкаю, Што засталася ў хаце пад вішнямі... Цёця Уладзя... Доля нялёгкая, Толькі гаворым пра гэта мы сцішана: Як і калісьці, − бо радасці мала Цёця Уладзя ў жыцці гэтым ведала, Як і паэт наш Янка Купала, Рана забіты... Кім? Добра ведама.
|
|