 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
З зімы, яе акоў, я вырвуся аднойчы… Святлом машынных фар пастукаюся ноччу У вокны да цябе… І сны парцьер парушу. І ажыве пакой – ад свежых белых ружаў… Мы пабудуем Рым (што быў да разбурэння), Дзе рыцары й рабы шукалі прымірэння. Мы навядзём масты – раздзелім боль пароўну – Пашкоджаныя ў час усобіц нашых дробных. І ціхае “даруй”, што кожнаму па сіле, Нам верне цеплыню – зару на небасхіле. Ідучы на зару з дарогі ўжо не збочыць… З зімы, нібы з турмы, я вырвуся аднойчы.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|