Як лісьце залатое У сонечнай алеі, Твая – прысутнасьць, мілая, Патрэбна на зямлі. Хай сьвет наш вар’яцее, Хай непагадзь шалее – Апошні жар свой клёны, Як існасьць, зьбераглі. Я веру, што змагу, Я ведаю, сумею (Хоць містыкай, хоць глупствамі Хтось мару нарачэ) – Цябе спаткаць ізноў У сонечнай алеі, Дзе цёпла і ад лісьця – Апалага яшчэ...
|
|