 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Я - вязень твой, а ты - мая турма, Асуджан я любоўю пажыцьцёва. Зьняволеньне маё датэрмінова Ты скараціць сьпяшаешся дарма. Дарэмна, заняволіўшы другога, Ты варту памяншаеш мне ўдвая - Не мае сэнсу гэта засьцярога І гэтая прадбачлівасьць твая. Я не зьбягу, пазбаўлены нагляду, Не перастану ланцугом грымець, Штодзень хадзіць на шпацыр па раскладу, Галадаваць і ў карцэры калець. Не можаш ты мяне пазбавіць мовы, Зьмяніць мой лёс уладаю сваёй, Не ты мяне абрала - вязень твой Абраў цябе на тэрмін пажыцьцёвы.
1960
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|