#1 Дарыце любым – васількі, Як цуд зямны, дарыце. Збярыце ў жыце ля ракі, Ў вяночкі запляціце – Дарыце любым васількі, Як шчасця міг – дарыце!.. Дарыце любым – шум ракіт, Зязюлі кукаванне, Абшар нябёсаў, іх блакіт – Надзею на каханне!.. Закружыць восень… Вы знарок Ліст цёплы напішыце, Як добры знак – вы васілёк На памяць засушыце… Зіма наступіць. І адчай, А вы тут – пазваніце – У васільковых у вачах Дабра агеньчык – запаліце!.. Ён разгарыцца (прыйдзе час), Хай доўга вы маўчалі… Якое шчасце іншы раз – Дарыць душы абшары!..
#2 Вы прыязджайце на дзянёк (Хаця б на міг – а трэба!), Я падару Вам – васілёк, Як сімвал краю – Неба… Ніякі гэта не намёк, А проста – кветка гэта Мне падабаецца… Здалёк Напамінае лета. Яна, як лёгкі матылёк, Трапеча прад вачыма. А Вы – надзеі вугалёк, Жаданая Жанчына!.. Дык прыязджайце на дзянёк, З прычыны – без прычыны… Я падару Вам – васілёк, Кавалачак Айчыны.
#3 Блакітны факел – васілёк – Зарой блакітнай прад вачыма Напамінае – аб жанчыне, Чые лісты ішлі здалёк… Лісты – як зёлкавы напой – Дапамаглі устаць з пасцелі, Яны – як ластаўкі – ляцелі І неслі вырай у дом мой… І ў кожным – веры вугалёк, І ў кожным – яе вершы… А у канверце (мабыць, першым) Быў падарунак – васілёк!.. О, гэта быў – каскад святла, Адказ яе на ўсе пытанні. Душа наноў бы ажыла, Калі пазнаў запал Кахання. І вось убачу дзе здалёк Жанчыну з сінімі вачыма – Быць раўнадушным немагчыма: Тугі маёй першапрычына – Блакітны факел, васілёк!..
|
|