Раз’ехаліся – разышліся… Жывём на розных астравах. І кожны ўжо з уласных высяў, Як птах, забыўшыся на страх, Цераз пакуты мкне да славы, Каб першым быць… Каб даказаць… Каму і што?.. О Божа правы, Бяскрыламу мне не лятаць: Наўрад ці мара стане явай… Не ведаў большых я шчадрот, Пачуццяў тых, мацней што славы!.. Дык – пазвані... (Хоць раз у год). Не насміхайся ты над лёсам, Хоць мы з табой цяпер на “Вы”,– А ўзыдзе сонейка над лесам, Сагрэе душы-астравы!..
|
|