Калі ўжо лёс наканаваў Настаўнічаць у школе, Жадаю – каб не сумаваў Ніхто з вас тут ніколі. Расціце парасткі святла, Хай родзіць ваш палетак. Удачы творчай вам, цяпла, Удзячнасці ад дзетак. Заўжды каб хлеб быў на стале, Было й да хлеба штосьці. І каб – хацелася далей Служыць дабру і прыгажосці.
|
|