В. Гіруць-Русакевіч
У Ваш асенні юбілей, Хоць мы не побач, бач, але: Жадаю жыць, любіць, здзіўляцца. Жадаю верыць і кахаць, Умець парыць – умець лятаць, Тварыць і захапляцца!.. Дай Бог, утульных вечароў, Адкрыццяў новых і сяброў, Што і раней бывала. У Ваш цудоўны юбілей Я веру: лёс яшчэ пашле Прыемных момантаў нямала!.. Жыцця асвоіўшы урок, Яшчэ напішацца радок, Якіх паэт чакае... А як напішацца той верш, Пакажаш – сябру, мо, найперш, Унуку, хто верш пачытае?.. Дай Бог, ніколі не хварэць, Дай Бог, душою не старэць, Каб лад царыў у хаце. Каб і наступны юбілей Сустрэць у згодзе і цяпле... Дабра адно Вам, шчасця!..
|
|