 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Нішто ў жыцці не выпадкова
|
Галіне Марцінкевіч
Нішто ў жыцці не выпадкова – І думаць хочацца аб вечным… На шчасце дадзена падкова, Але – і Слова дастаткова, Каб след падзеі ўвекавечыць. Мы ў тых нябёсах шмат кружылі, Дзе Белы Птах парыць над лугам. Агульнай справе мы служылі, Таму лічу Вас даўнім другам!.. Натхнёна зборнік Ваш гартаю – Знаходжу Словы прасвятлення… Любіць і верыць пачынаеш – Дзе бачыш творчае гарэнне. Паэты – людзі адзінокія, Аднак іх помыслы высокія, А вершы… Вершы Вашы лёгкія, Свабодныя і мелагучныя, Дзе шмат разумнага агучана. Я так і бачу Вас – за працаю… (Руплівым быць не ёсць загана!) З нагоды першай прэзентацыі – Скажу: казаць пра поспех рана, Аднак знаходкі (думкі смелыя) Парой удалыя, умелыя… І іх у кніжцы – дастаткова… Душой вітаю Ваша Слова!.. Нішто ў жыцці не выпадкова.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|