 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Сьветлых дзён баючыся, - Мутнымі ручаямі, На пачарнелай крызе, Зіма ўцякае начамі. Ёй на шляхах сьвітальных Не ваяваць з туманамі, - Ад іх абдымкаў зьнішчальных Зіма ўцякае начамі. Цёмных завей заслонай Ёй не зьвісаць над палямі, - Ад першай руні зялёнай Зіма ўцякае начамі. Ужо ёй здрадзілі хмары І праліліся дажджамі, - Ад перуновай кары Зіма ўцякае начамі. Кожнай вясною гэтак, - З сэрца - цяжкімі снамі, Нечай крывёй - з планэты, - Зіма ўцякае начамі.
1966
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|