РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Хведар Чэрня
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
За акном на людзей, на бальконы дамоў
Першы сьнег усё сыплецца, сыплецца.
І ніяк пасьля восеньскіх мутных дажджоў
Гэтай сьнежаньскай манкай зямля не насыціцца.
 
А на майскіх шыротах у хмелі садоў
Гарады палыхаюць агнямі зялёнымі, 
І вясна, пераблытаўшы рознасьць гадоў,
Ураўненьне рашае з двума невядомымі.
 
І няхай не да нашых прычалаў усход
Прыязджае, паставіўшы ветразі алыя,
Каб пачуць, як вясёлы шпачыны хор
Прыгажосьць свайго краю расхвальвае.
 
Мусіць, трэба для нас і бяздушнасьць зімы,
І людская даверлівасьць ліпеняў сьпелых,
Каб заўсёды аб восені помнілі мы, 
Каб вясну разьлюбіць не пасьпелі.
 
Сьвішча вецер. О як жа ахвота яму
Асьвістаць хлапчукоў, што чакаюць, чакаюць.
А вясна і павінна прыйсьці,
Таму
Што ў жыцьці толькі раз кахаюць.
 
А як тады?
Ці сустракаліся часьцей?
Ці цалаваліся мацьней?
Ці мілаваліся даўжэй?
 
…Калісьці мы пыталіся,
Пытаюцца і ў нас…
Зьмяняемся, зьмяняліся.
Час…
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.