 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Пазнаваць нам душы чалавечыя, Бо рэнтгенам не прасьвеціш іх, Бо жыве ў іх самая адвечная Таямніца таямніц усіх. Нешта ёсьць падобнае ў крыніцы: Колькі б ні вычэрпваць і ні піць, А яна струменіцца, бруіцца, Хоча злых і добрых наталіць. Нешта ёсьць падобнае у дрэва: Вырастае крона ад ствала, А пад дзёрнам цемру і карэньне Між сабой зямля перапляла. Нешта ёсьць падобнае у ночы: Па-над чарнатой, што аблягла Паўпланеты, Хвалямі пляскочуць Акіяны зорнага сьвятла. Не бывае ўсё ж сакрэтаў вечных! Веру, прыйдзе свята адкрыцьця! Сьвеціць ясна розум чалавечы Над вялікай прагнасьцю жыцьця.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|