РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Хведар Чэрня
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Са сьвятам добрым не ў варожасьці,
Калі ступіў на сьцежку дня,
Мяне вучыла асьцярожнасьці
Мая вялікая радня.
 
Пасьля дажджу з ардой вясковаю
Ня бегаў я ручай прудзіць,
Баяўся ў неба васільковае
Нагамі босымі ступіць.
 
Блукаў між дрэў па травах ціха я,
Каб не спалохаць дзе дразда,
І камнем бусла ды з бусьліхаю
Ня гнаў ніколі я з гнязда.
 
Са школьнай партай
Быў як зьліты я,
О, хоць бы сшытак не прымяць!
Выводзіў першую я літару,
А потым прозьвішча, імя.
 
Пазьней… Пазьней, калі пад скрыпачку
Іграў музыка “папуры”,
Я выпускніцу, як пярыначку,
Кружыў да ранішняй зары.
 
І вось ужо у сьвет даросласьці
Дарога торная бяжыць…
Мяне вучылі асьцярожнасьці,
А як жа зь ёй у сьвеце жыць?!
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.