РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Васіль Вітка
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Як з падзіву анямелая
I застылая ў зьнямозе,
Заламала рукі, заламала белыя
У адчаі
На марозе
Пры дарозе.
 
Раптам ветрык шугануў –
I скінуў чары.
Паднялася,
Усьміхнулася яна.
Нездарма завейнымі начамі
Сьнілася мне
Блізкая вясна.
 
Падвязала хустку новую
I, шчасьлівая, прыбегла ў вёску
Зь першай
Весткаю вясноваю.
Добры дзень,
Мая бярозка!
 
1928
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.