 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Калі зь зямлі на белай хмары ў неба Падымецца магутны карабель, Мы, людзі, будзем думаць: а ці трэба Шукаць пілотам для Зямлі зямель? Ці варта круг рабіць ім разьвітальны, З тугой за кантынентамі сачыць, Як быццам бачыць кадр дакумэнтальны, Дзе ім ужо статыстамі не быць? Няхай, па невядомай нам прычыне, Не вернуцца яны на касмадром, Заснуўшы сном касьмічным у кабіне Ці недзе новы адшукаўшы дом... Аднак зацьвердзяць посьпеху бясспрэчнасьць Наш век дваццаты і наступны век, І будзе фільм Зямлі глядзець не вечнасьць Вачыма зор сваіх, а чалавек.
1962
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|