 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Ваявалі ў полі жнеі-маладзіцы, Вострымі сярпамі жыта ваявалі. «Залатая зорка-зараніца, Не заходзь так рана...» – прыпявалі. «Залатая зорка-зараніца, Не стухай за гаем зеляненькім. Будзіць сьвёкар, будзіць залувіца Рана ў поле мяне, маладзеньку... Будзіць сьвёкар і сьвякруха-маці, Будзіць залувіца, – За гару ў студзёную крыніцу На дасьвецьці чысту ваду браці. На цямочку ўстану у нядзелю, Уцяку да роднай маці ў госьці. Лепш бы дзеўкай дома я сядзела, Чым свае ня бачыць маладосьці...» Ваявалі ў полі жнеі-маладзіцы, Вострымі сярпамі жыта ваявалі, Прыпявалі: «Зорка-зараніца, Узыдзі над родным нашым краем...» Ой, даўно за лесам – ціхім борам – Адзьвінела песьня ў жытніх хвалях. Зваявалі жнеі і сваё ліха-гора, Вострымі сярпамі зваявалі.
1928
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|