Ты схілася па-над люлькаю І туліла дзіця да грудзей, Нібы верба – танюткая, гнуткая, Калі цень аддае свой вадзе… А пасля ты згубілася ў горадзе, Спатыкаліся мы незнарок. Вочкі ты апускала – гордая, – Сарамліва адходзіла ўбок. Час няўмольны… Я часта думаю, Дай білет у твой горад куплю… І, як мячык, вярчуся я, гумавы, Што нічога, аднак, не раблю. А жыццё, нібы рэчка імклівая, Човен кідае – на вірах… Не забыць мне цябе, сарамлівую, Калядуеш ты ў маіх снах.
|
|