 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Бальшаком, на край зямлі і неба, Я ўсю ночку цёмную ішоў, Даганяў і абганяў, дзе трэба, З лубкамі і сітамі дзядзькоў. Ёсьць на свеце роднае мястэчка, Там штогод бываюць кірмашы; Міма школы меленькая рэчка Безь мяне адна плыве ў цішы. Мне дакор яе далёкі, звонкі У забытым чуецца трысьці. Заўтра кірмашовы дзень. У жонкі На дзень адпрасіўся: "Адпусьці". У сяброў па школе даўні звычай - На кірмаш сысьціся, пагуляць... І на каруселі маляўнічай Разам адкружыць хвілінак пяць. Кожны мае дружбака такога, Захавана ў сэрцы да якога Прыязьні даўнейшай цеплыня. Кірмашовы дзень, гарачыня. Вось у кірмашовы б дзень выходны Зь ім ці зь ёй зайсьці ў куток выгодны (Ёсьць такія на зямлі куткі) - Раз у сем гадоў павіць вянкі. Пачуцьцё былое да дзяўчынкі Нёс і я. І тут яе сустрэў. Між густых аглобляў, як між дрэў, Я іду на аганёк касынкі. А дзяўчына лузганцы кусае І таксама некага шукае, І ў вачох блукае неспакой, І крычу я радасна: "Пастой!" Мы адны зь ёй. З нашых - больш нікога. Той жа рып гармоняў, бубнаў гром. Тая ж з кірмашу пад гай дарога. "Што ж, пайшлі?" - "Пайшлі..." І мы ідзём. Сем гадоў не бачыліся - раз, Замуж выйшла, добра ладзіш з мужам; Дзе ж ты, карусель? За ўсё адкружым, Як усё кружылася за нас. Добры дзень, знаёмыя мясьціны, Карусель, крылатая душа!.. Гай шумлівы, гоман кірмаша, Печанага хлеба водар кмінны.
Люты 1939 г.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|