Н. К. Сады ад цвету пеняцца, А ледзь павее вецер – Пурпурная мяцеліца Зноў кружыць нас у свеце. Расходзяцца – сыходзяцца, Як лёс, дарожкі нашы. Люблю я Вас, вандроўніца, Люблю – як май, Наташа!.. Хай лёгкім пухам квецені Сляды зноў зацярушаны, Святкую я адведзіны – Душы, вясной узрушанай… І вып’ю, як і водзіцца, За зелень – маю ветразь. Хай шчасціць Вам, здаровіцца! Хай будзе лепш, чым летась. А прыйдзе час – і вернецца І ўспеніць вішняў вецце – Маёвая мяцеліцца, Мой неспакой у свеце!..
|
|