 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Адлятаў у вырай Прахалодай вечар, Змрок гайдаў ледзь травы Перазвонам рос, Як табе ў каханьні Я прызнаўся шчырым, Пасьцяліў пад ногі Скошаны пракос… Дыхаў сенам Нёман, Дыхаў лес спакоем. І было так блізка – Да нябёс, да зор… І было нас толькі У Сусьвеце двое… Галава кружылася – Пах вакол чабор!.. Асядаў у згустках На Шляху на Млечным Пыл дарог няблізкіх, Горыч пекнаты… Нібы прад іконай, Прад Табой я ўкленчыў… Зоркай – незгасальнай – Зьзяла ў высях ты.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|