Ляці, мая думка, ляці ты, галубка, Ў далёкую даль – У хмарку зьмяніся, стралою пусьціся Між ветравых хваль. Ў ягона ваконца праменьнямі сонца Сьвятліста зірні: Як час ён праводзіць, ці весела сходзяць Ў жыцьці яго дні? Здароўе як служыць, ці смуціцца – тужыць Парою за мной? А ясные вочы ці часам марочэ Боль горкай сьлязой? На ўсё угледайся, на ўсё прызірайся, Усё зразумей... Як будзе ён смутны, ты чарам магутным Нуду ўсю разьвей. Ў пасьцелі як ляжэ ды дум рой уражы Гнаць стане ўсе сны: Чарамі прадвесьня прапоўненай песьняй Ты іх разгані. I байкаю-казкай малёўны абразкі Прад вочы стаўляй, – Аб ясных дзён долі без жальбы, бяз боляў На ліры іграй. Як анёл бяз цела – дух ясны, дух белы – За ім ты хадзі I зоркай сьвятлістай, лучом прамяністым Век цэлы цьвіці.
|
|