Я шукапа цябе міды мой ўжо даўно, – Я шукала цябе выглядала, Вось такога, як сьніўся ў дзявочых мне снах, Хоць тагды я цябе йшчэ не знала! Хоць ніколі цябе йшчэ не бачыла я, – Ты мне сьніўся што ноч такі самы, Як цяпер вось стаіш поўны дзіўнай красы С прамяністымі ўзгляду лучамі. Ты мне сьніўся што ноч – такі пекны, як бог, Твае вочы так мягка ясьнелі, I здавалася мяе, што то анял сьвяты Прыбыў сон мой сцярэгч у пасьцелі... Дай руку мне – будзь братам маім дарагім, Пойдзем разам жыцёвай дарогай, Мо тады чуць ня будзем так моцна цярнёў Што капечаць безжаласна ногі. Хадзі, пойдзем па гэтай пуціне вузкой – Нам гасьцінец аткрыецца біты, Тканы золатам кветак, брылянтаў расой, Траўкі шоўкам зялёным расшыты... Дай мне руку! З дадоняй ў тваей далані Сэрцэ с сэрцам, а душа з душою Пойдзем, моцные сілай каханьня свайго, Мы жыцёвай дарогай – красою!
|
|