 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Ў краіне мар паднебнай далі, Гдзе зоры сьвет ракой лілі, Ў праменьнях сонца мы спаткалісь, Не знаючы ешчэ зямлі. Я помню гэтае спатканьне, Пагляд гарачы помню твой Ясьнейшы зоркі залатой, Што мне ў душу уліў каханьне. I ў божы дом шлі мы с табою – Рука ў руку, душа з душой; Блакіт ясьнеў над галавою, Пад ногі ліўся сьвет ракой. А дружкі-зоры штось пеялі Аб шчасьці вечнаго каханьня; З далін зямлі на прывітаньне Нам кветкі пах свой пасылалі. I сам нас Бог тагды зьвенчаў. Ды ёсьць такі закон у Бога, Што, хто цярпеньня не дазнаў, Ня знойдзе к шчасьцю гдзе дарога. І душы ў цела прыадзеты К жыцьцю зямлі ён прысадзіў І на ўвесь час той разлучыў Каханьнем дзьве душы сагрэты .. С тых пор нам сэрцы крывёй льюцца.. Што-ж зможэ гэты боль уняць Двух душ, што вечна к сабе рвуцца, Ды пут ня могуць разарваць, Пут цела, што іх тут скавалі І разлучылі іх с сабой?!... · · · · · · · · · · · · · · · · · · · · · · · · · · · · Боль гоне сьлязу за сьлязой, А шчасьце ціха зьяе ў далі.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|