Як я цябе люблю, – хай скажэ гэта морэ, Што у грудзях маіх бушуе, – хай гаворэ Аб гэтым сэрцэ, што паглёд тваіх вачэй Сон прабудзіў яго, аж дрогнула сільней І так забілася, як птушачка у клетцы, Што вырвацца з грудзей хацела ўжо здаецца... Як я цябе любпю, – хай скажэ салавей, Што ночкамі пеяў над галавой маей; І ночкі гэтые – бяссонные ўсе ночы, – Што да цябе нясьлі рой дум маіх дзявочых, Як ты далёка быЎ – далёка ад мяне... Хай скажуць зорачкі ў блакітнай вышыне, Што там, вось, як цяпер, дрыжэлі, мігаталі, А мне здавалася, што нешта ўсё шэпталі, А ты тагды на іх глядзеў, і з вышыны Пагляд твой да мяне зверталі стуль яны... Як я цябе люблю, – не скажуць толькі людзі, Бо змогуць-жэ яны заглянуць там – у грудзі, Убачыць сэрца глуб – агнёў каханьня морэ, I зразумець, аб кім, бушуючы, гаворэ...
|
|