Ізноў спаткалісь мы, ізноў сышлісь дарогі, Ізноў я прад табой З балючым сэрцам, дзе сабралась смуткаў многа, Са змучэнай душой. Нехай-жэ пры грудзях тваіх я выпью сьлёзы, - Аткрыю хай душу; Што сэрцэ абвіло вянком калючэк рожы, – Усё нехай скажу. Паслухай – хоць цябе ўсё гэта можэ знудзе – Нявесялы мой сказ – Дай, выказаць усё, – мне гэта можэ шчасьцем будзе У жыцьці без прыкрас. Дай выказаць усё, і чуткаю душою Душу маю сагрэй, I будзе мне лягчэй пуцінай йсьці крутою, Жыць будзе мне лягчэй!
|
|