Не хачу я нічога казаці табе, Бо баюся што ў словах маіх Выліецца каханьне маё для цябе, Што усё зразумееш ты з іх. Не хачу я глядзець, каб з маіх ты вачэй Тайны сэрца майго не згадаў, Каб паблеск іх таёмных, гарачых лучэй, Як цябе я люблю – не сказаў. Я каханьне маё пахаваю ў душы, Спакой сфінкса на твар налажу, I хоць сэрцэ ад болю сканае ў грудзях, Я нічога табе не скажу. А калісь, як на вечны спачын адыйду, I земля як пакрые мяне, Ніхай вецер з магілы маей паляціць I слоў колькі табе пашапне. Хай зязюля вясной кукаваньнем ў гаю Аб любві табе кажэ маей, Хай гавораць аб ёй кветкі пахам з лугоў I пеяньнем сваім салавей.
|
|