Адна, ізноў адна, як колас той у полі Не сьцяты ў час жніва нагострэным сярпом, Зламаны ветрамі гулячымі на волі Між апусьцелых ніў, спалосканых дажджом. Адна, ізноў адна... Тужліва сэрцэ ные. Наўкола пуста, глуш... Ноч цёмная стаіць. А за вакном віхор так жаласьліва вые, Якбы сканаць ня мог, няхочучы больш жыць. I сумна, сумна мне. Дзе-ж той каго любіла? Дзе-ж тые, што мяне любілі так даўней?!... Адны забыліся, другіх ўзяла магіла... I жаль мне прошлых мар, шчасьлівых шкода дней. Адна, ізноў адна... А вецер думцы ўторыць I стогнамі мяне ўцешае ён сваймі: – Я – брат табе, я друг, мне стогнучы гаворыць, Адзін нас ломіць боль - дык плачмо-ж разам мы!...
|
|