 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Памяці таварыша Станіслава Станюлевіча С сьвежых лісяцеў чуцьця упляту я вянок І злажу на магілу тваю; Перэвяжэ яго дум жалобных маток, Што апутаў душу ўсю маю. На магіле вянок вечна сьвеж будзе мой, Вечна зелен там будзе лежаць; Ён ўхарошыць твой гроб сваей вечнай красой, Ён сны будзе табе навеваць... Сьпі, мой браце, спакойна! – Дарога жыцьця За крутая была для цябе; Луч ідэі пагас, паў сярод ты пуцьця, А ніхто не памог у жальбе. А ніхто рукі братняй табе не падаў, – Ты адзін быў ды цемра укруг; Сьветач ў перадзі згас, і бязсільна упаў Твой збалелы замучэны дух. Сьпі, мой брат малады! У грабовай цішы Ніхай будзе спакойны твой сон; Не баліць ужо сэрцэ, – спакою душы Ўжо ня муціць больш бліжняго стогн. Сьпі, мой брат малады. – Мой бяссмертны вянок Я злажу на магілу табе; Перевяжэ яго дум жалобных маток, Што над ёю кружацца ў жальбе. На магіле вянок вечна сьвеж будзе мой, Вечна зелен там будзе пежаць; Ён ўхарошыць твой гроб неувяднай красой, Ён сны будзе табе навеваць!
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|