Я бачыла раз, як матыль залатакрылы, Парваўшыся з зямлі, ў гару хацеў ўзляцець, Ды дзень яго ўжо змёрк – і ён, як ліст, бяз сілы Апаў зноў на траву, падняўшыся ледзь-ледзь... Так ты ляціш усё мой бедны дух з надзеяй, Так рвешся ты у высь ў жыцьця няўрочны час... Глянь-глянь твой небасклон зьмеркаецца бляднее, Йшчэ дзень твой не настаў?... Так ён ужо пагас!
|
|