Прышла ты да мяне ў паўночны ціхі час, Прысела на маей раскіданай пасьцелі, I сон мой адляцеў кудысь далёка – ўраз, I мары сьветлые кудысьці адляцелі, I былі мы с табой ў паўночы ціхі час... I ўраз знайшлася я ў галубленьнях тваіх: Ты абвіла мяне гарачымі рукамі, Палючых вусн агонь лёг на грудзях маіх, А ў вочы мне сваймі панурымі вачамі Ўпілась ты, й мёрла з мук ў вабьяцьцях я тваіх...
|
|