У вакно маё яснасьць глядзела Ўсходам ясных, вялікіх вачэй З русалчаных сьвятлістых плячэй; Росы мглістые хваляй ляцелі... Яе вусны штось ціха шэпталі: Туды звала здаецца яна, Гдзе с праменьнямі ветры гулялі Ды віднела палёў шырына... – Хадзі, пойдзем, пакінь нуду злую, Хадзі, пойдзем далёка са мной; Завяду цябе ў ясны сьвет мой I ўсе чары яго пакажу я. І праменьні ў вакно мне кідала І красою маніла сваей, І ў душы мне сьвятлеці пачала Пад пагляд яе сьветлых вачэй.
|
|