Гдзе Вілья у Нёман ліе свае хвалі, Я ў сумнай задуме стаю; Купаецца месяц ў вод чыстым крыштале, Яны-ж с ціхім шумам плывуць усё далей, Душу к сабе цягнуць маю. Здаецца, штось шэпчэ у цёмнай глыбіне, Здаецца, штось маніць, заве; – Хадзі, – ў нашай глыбі ціхой сапачынеш, Журба ўжо ліхая на векі загіне, – Тут толькі ўцячэш ад яе. Хадзі, – мы у нашы сярэбраны хвалі Спаўём, як дзіцятка, цябе, I рыбак адгонім, каб сну не зганялі, I скажэм, каб вербы шумелі, пеялі – Сны-байкі шэпталі табе!...
|
|