 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Расьцілалася Прадвячорная імгла. Паміж парасьцяў Лебедзь чорная плыла, Лебедзь чорная Зь перасечаным крылом... Засмучоная Мая дзеўчына суздром, Каля сажалкі Поруч стоячы са мной, Мне заўважыла Нейк надоечы: – Друг мой! Лебедзь чорная – Гэта-ж нашае жыцьцё. Ў ноч бяззорную Мы – апаўшае лісьцё. Адарваныя Ад Палесься мы зусім, Наш каханы край Песьцім песьнямі і сьнім. Сны зьнібелыя... З вогкай цемрадзі, праз муць, Ці ня белыя Гусі-лебедзі плывуць? З ласкай сонечнай, З добрай весткаю, бадай, На староначку, На Палескую – ў наш край. Слоўца ветлае Зь белай гусяю пашлём. Маем сьветлае: Беларусяю жывём. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . Ў сіняй далечы Прадвячорная імгла... Паміраючы Лебедзь чорная лягла Ў твань зялёную Пад расквечаньм кустом, Лебедзь чорная Зь перасечаным крылом.
1944
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|