 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Ваал! – Я ўсё ужо спаліла на аўтары... Глядзі: высокаю узносіцца гарой Мой попял – і німа ўжо больш ў мяне ахвяры, – Дык не гудзі ты там пракляцьдем нада мной, Бо ўсё, што мела я, спаліла на аўтары... Ахвярнік мой агонь меў вельмі загарачы: Чуць што я клала там – згарэла ў міг да тла, А я... я ўсё несла – я не магла іначэй – Усю душу маю я па куску несла. А ён усё спаліў... бо вельмі быў гарачы... Глядзі: у попелі агоньчык чуць-чуць тлее... Во - згас! Не! зноў бліснуў залочэным рубцом: (То дапаляецца астатняя надзея), Што ўзоймецца ізноў гарачым ён агнём I новая на ім ахвяра ўспламянее... Ваал! Надзея йшчэ тліць на маім аўтары, Пад попялу ужо застыўшая гурбой, I хоць сягоньня я не маю ўжо ахвяры, Ты не гудзі сваім пракляцьцем нада мной, Бо йшчэ надзея тліць іскрою на аўтары.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|