РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Антон Янкоўскі
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Усмешка маці
Што даражэй за ўсё на свеце,
Што гоіць раны, болі лечыць,
Што, быццам сонца, ноччу свеціць,
Даруе свет дарослым дзецям?
 
А даражэй за ветру спевы,
За сонца свет і шолах дрэваў,
За перамогу ў фестывалі,
За ўзнагароды і медалі,
За званні, тытулы, пасады,
І кілаграмы шакаладу,
За грошы, зліткі залатыя,
Катэджы і аўтамабілі –
І радасць чалавекам звацца
Даруе мне усмешка маці!
 
Калі надвор’е не пасуе,
Зноў маці ля акна сумуе:
Хваробы не даюць спакою,
І старасць кліча сівізною.
Мінаюць дні бесперапынна
Развагамі ў пакоях шчыльных,
А ад самоты ў чалавека
Слязінкі бліскаюць на веках.
І ты, вярнуўшыся дадому,
Ў вачах яе чытаеш стому...
 
І разумееш, што на свеце
Шчаслівымі бываюць дзеці,
Калі сям’я уся збярэцца –
Й матуля нашая смяецца!
 
2010
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.