РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Антон Янкоўскі
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Матулі
Мы забываем,
вылятаючы з гнязда,
як птушкі,
маці, дом, дзяцінства.
Нас вабяць гарады,
прасторы неабсяжныя,
неонавыя ліхтары
і перспектыва,
мар здзяйсненне.
 
Мы вылятаем
і імчымся ў вышыню,
як птушка, сонца
дасягнуць жадаем,
але, як крылы нам
святло апаліць, –
мы падаем, ў адчаі
сябе губляем,
прагу да жыцця…
 
І толькі рэха калыханкі
нагадвае, што дома
нас чакае маці.
 
2009
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.