РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Антон Янкоўскі
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Кахае
Крок па цёмнай сцюдзёнай вадзе
Да цябе…
Як мага найхутчэй між дажджоў
Колькі слоў…
Колькі слоў для адказу,
Каб не выйшла абразы,
І маленькія сказы
Ні аб чым.
 
Схамянуўся ад ветру у твар.
Дзе пажар?
Аступіўся аб камень – і вось
Ў сэрцы штось.
Штось расце і смяецца,
Да нябёсаў віецца
І магутным здаецца,
Бо жыве.
 
І пад месяцам ціха ўначы
Памаўчы
І прыслухайся: хтосьці жыве
Для цябе.
Зоркі з неба здымае
І размову трымае,
Бо, вядома, кахае.
Як і ты.
 
2005
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.