РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Антон Янкоўскі
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Нараджэнне
Я нарадзіўся ад святла тваёй усмешкі,
Знайшоў прытулак у глыбіні тваіх вачэй,
Даверыўся спеву тваіх шчырых вуснаў
І крок зрабіў насустрач тваёй дабрыні.
 
Я нарадзіўся ад дотыку тваёй далоні,
Сціпласць спасціг ад чырвані тваіх шчок,
У жарсным пацалунку падвоіў моц сваёй веры
І ў размовах узбагаціў свае думкі тваім сумленнем.
 
Я нарадзіўся – ва ўлонні тваёй чысціні,
Я ўбачыў у табе сваё адлюстраванне,
Я – пакахаў цябе і малю:
Не дай мне памерці ў тваім маўчанні!
 
2007
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.