РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Антон Янкоўскі
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Натхненне светлае маё,
маленькая і кволая,
прыгожая, пяшчотная,
рашучая і добрая,
мой парасон у дождж,
крыніца маёй веры,
сумленне маіх думак,
душы маёй адлюстраванне,
апошняя, як першая,
з хвіліны гэтай – назаўжды
праз буры й завірухі,
праз краты і спакусы
заўсёды побач…
…ідзе і кажа:
“Я цябе кахаю!”
 
2007
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.