РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Антон Янкоўскі
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Малюю твае вочы
на шыбе акна,
гляджу ў іх глыбіню,
нібы ў адлюстраванне,
нібы ў прадаўжэнне
самога сябе.
 
Тут, на вуліцы,
і там, за акном,
дзве часткі
адной вечнасці,
нібы няма акна,
ёсць толькі – усмешка. 
 
Чароўная ўсмешка
тваіх маленькіх вуснаў,
ружовыя шчокі,
і кроплі расы
на шыбе акна,
за якім стаіш ты.
 
2007
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.