РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Антон Янкоўскі
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Халодным ветрам у спякоту,
Паміж лістоты заблукаўшы,
Птушыным спевам заспяваю
Я мілагучна: “Прывітанне!”
 
Ад суму, што ў душы блукае,
Ў дажджынку я ператваруся,
Каб кропляй выпасці з аблокаў
На твае вочы, шчокі, вусны.
 
А ноччу цёмнай на нябёсах
Я зоркай яркай разгаруся
І, праспяваўшы калыханку,
На коўдру побач апушчуся.
 
Я буду промнем, што ад сонца,
Я буду гукам тэлефонным,
Я буду рэхам прамаўляць:
“Я тут, я побач, я з табою!”
 
2008
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.